ул.Хатаевича, д.49, индекс 246006, г.Гомель, Гомельская область
тел. +375 232 56-95-44, +375 232 56-95-18

Воспитанники ГУО "Дошкольный центр развития ребёнка "Колокольчик" г.Гомеля" совершили целевую прогулку по улице Мазурова, в…

На базе ГУО "Дошкольный центр развития ребёнка "Колокольчик" г.Гомеля" прошёл городской семинар для заведующих учреждений…

В ГУО "Дошкольный центр развития ребёнка "Колокольчик" г.Гомеля" прошли физкультурные развлечения. Лесовичок дал возможность ребятам …

Фотогалерея

Достижения

Главная Родителям Это интересно знать Давайце гуляць па- беларуску

Давайце гуляць па- беларуску

01.03.2024 14:10

Часцей за ўсе бывае так, дзіця ідзе ў першы клас, а не толькі не ведае беларускай мовы, але, нават, ніколі і не чула яе меладычнасці і чысціні. 

Бацькі з жахам садзяцца з сынам, або з дачкой рабіць дамашнюю работу па-беларускай мове і адчуваюць, што ахапіць неахопнае адразу не атрымліваецца. Згублены нейкі перыяд часу, калі можна было далучаць дзіця да роднай мовы яшчэ з маленства. Што рабіць? Плаціць грошы рэпетытарам, альбо ёсць іншы варыянт рашэння праблемы? Прапануем маладым бацькам некалькі парад паступовага знаёмства дзяцей дашкольнага ўзросту з роднай мовай.


http://delaemvmeste.by/wp-content/uploads/2014/02/Belaruskaya-mova1.jpg

Па-першае, калі ваша дзіця наведвае дашкольную установу, то вы павінны ведаць, што існуюць заняткі на беларускай мове: пачынаюцца з другога паўгоддзя ў другой малодшай группе і працягваюцца ў групах сярэдняга і старэйшага ўзросту. 

Акрамя таго, праводзяцца фальклорныя святы, напрыклад «Дажынкі», «Калядкі», «Масленіца», «Гуканне вясны», на якіх выхаванцаў знаёмяць з культурай беларускага народу, яго мовай, традыцыямі, абрадамі, рамёсламі. Вось вам і першая ступень адукацыі маленькіх беларусаў.

А далей бацькам трэба развіваць дзіця самастойна ў сям’і. З чаго пачаць? 

Пачніце з калыханак, чытання кніжак-малютак, прывітання на роднай мове. Затым звярніцеся да збораў ў садок у гульневай форме. “А давай апранацца па-беларуску!” – прапануйце малышу. І называйце яго адзенне: шкарпэткі, насоўка, кішэнька, каўнерык, гузікі, боцікі і г.д. Праз некалькі дзён ваша дзіця без памылак будзе знаходзіць адпаведную рэч, а потым і само назаве яе па-беларуску. 

На кухне хай маці пазаве дачушку гатаваць ежу па-беларуску. Назвы садавіны, гародніны, электрапрыбораў дзеці запомняць хутка і з задавальненнем будуць ужываць іх у размове з іншымі людзьмі. Тым часам тата, займаючыся рамонтам кватэры, разам з сынам разбіраюцца, якія патрэбны цвікі, гаечныя ключы, дошкі, шпалеры і іншае.

Ідучы па вуліцы з маленькім грамадзянінам Беларусі, раскажыце яму аб памятніках архітэктуры вашага гораду, назавіце па-беларуску назвы крамаў, транспарту, дрэвы ў парку, хатніх і дзікіх жывёл. Не трэба навязваць малышу размову, калі ён змарыўся, хоча адпачыць або пагуляць. Рухайцеся паступова, але ўпарта і тады, калі ваша дзіця пойдзе у школу, вы убычыце, што нездарма бавілі з ім час, далучаючы яго да роднай мовы.

Лічыце, гэта займае шмат часу, ці патрабуе дадатковых ведаў? Не? Тады, не адкладаючы, бярэмся за работу і добрых вам з дзіцем гульняў па-беларуску.

 

Клабук К.М., выхавальнік