
Республиканская выставка-конкурс «Я родным краем ганаруся»
З 22 верасня па 15 кастрычніка 2022 года ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі працавала Рэспубліканская выстава-конкурс дзіцячай і маладзёжнай творчасці “Я родным краем ганаруся”, прысвечаная Году гістарычнай памяці. Мэта – фарміраванне грамадзянскасці, патрыятызму, нацыянальнай самасвядомасці ў дзяцей і моладзі. У выставе-конкурсе прынялі ўдзел выхаванцы, навучэнцы ўстаноў дашкольнай адукацыі, агульнай сярэдняй адукацыі, дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі, прафесійна-тэхнічнай адукацыі і сярэдняй спецыяльнай адукацыі, вышэйшай адукацыі. Узрост удзельнікаў выставы-конкурсу: ад 4 да 25 гадоў. На выстаўцы былі прадстаўлены творчыя работы ў наступных намінацыях: “Выяўленчае мастацтва”; “Дэкаратыўна-прыкладная творчасць”; “Літаратурная творчасць”; “Анімацыйны фільм”; “Мастацкая фатаграфія”. Тэматыка работ – “Гістарычная спадчына: ад мінулага да сучаснасці”, “Нацыянальныя здабыткі: творчасць, навука і спорт”, “Беларусы: пераемнасць, каштоўнасць, адзінства”.
Каллектыў навучэнцаў дзяржаўнай установы адукацыі “Дашкольны цэнтр развіцця дзіцяці “Званочак” г.Гомеля” атрымаў дыплом І ступені у намінацыі “Анімацыйны фільм” ва узроставай катэгорыі 4-6 гадоў з анімацыйным фільмам “Сядзіць камар на дубочку”. Віншуем з перамогай! Ссылка на анимационный фильм «Сядзіць камар на дубочку» https://youtu.be/8SYJLHX7GDg |